Амаль 400 старшакласнікаў Мінскай вобласці выбралі профільныя классы інжынернага кірунку

14 февраля 2024

Паспяховае паступленне ў ВНУ праз профільнае навучанне. Штогод вучняў, якія яшчэ ў школе аддаюць перавагу прафесійнай падрыхтоўцы, становіцца больш. 

Напрыклад, амаль 400 старшакласнікаў Мінскай вобласці выбралі інжынерны кірунак. Гэта новы профіль, якім заахвочваюць у школах з гэтага навучальнага года. Спецыфіку будучай прафесіі дзесяцікласнікі спасцігаюць не толькі ў тэорыі, але і на практыцы.

Пра эфектыўнасць такога паглыблення ў прафесію - сюжэт Аляксандры Гойтан.

За адным сталом сабраліся, лічы, калегі. Хутка выпускніцы: студэнтка педуніверсітэта і настаўніца Лошніцкай гімназіі з прафесійным стажам 30 гадоў. Гэта не сустрэча выпускнікоў, а планамерная і дзейсная падрыхтоўка новых кадраў праз профільны педагагічны клас.

Лошніцкая гімназія Барысаўскага раёна без перабольшвання - унікальная ўстанова адукацыі. Гэта адзіны дом ведаў у Мінскай вобласці са статусам гімназіі, які знаходзіцца па-за горадам.

Інжынерны профіль - новы кірунак, якім заахвочваюць вучняў з гэтага навучальнага года. У Лошніцкай гімназіі функцыянуе STEM-цэнтр (іншымі словамі праектная лабараторыя), а таксама клас робататэхнікі для раскрыцця інжынерных талентаў.

Спецыфіку тэхнічных прафесій старшакласнікі спасцігаюць не толькі ў тэорыі, але і на практыцы - у цэхах беларускіх прадпрыемстваў і ўніверсітэцкіх лабараторыях. А яшчэ на свежым паветры як будучыя аграрыі.

Паспяховае паступленне ў ВНУ праз профільнае навучанне. Штогод старшакласнікаў, якія яшчэ ў школе аддаюць перавагу дапрафесійнай падрыхтоўцы, становіцца больш. Сёлета паглыбленыя веды атрымліваюць звыш 10 тысяч вучняў з цэнтральнага рэгіёна, у тым ліку у Мінскім абласным ліцэі.

Праект "Студэнт на адзін дзень", майстар-класы ад вядучых выкладчыкаў краіны, доступ да ўдзелу на алімпіядах пры ВНУ - знаёмства з будучай прафесіяй праз профільную адукацыю дае свой плён.

Наперадзе ў вучняў канферэнцыі і фінальны этап рэспубліканскай алімпіяды па школьных прадметах. Сёлета ад ліцэя 16 удзельнікаў, якія будуць прэтэндаваць на перамогу. Асаблівыя надзеі на біялагічны і хімічны профілі.