Па вуліцах Гомеля праехала тэхніка часоў Вялікай Айчыннай вайны

9 мая 2020
Святочную эстафету сёння падхапілі і ў Гомелі. Па вуліцах горада праехала тэхніка часоў Вялікай Айчыннай вайны мясцовага ваенна-гістарычнага клуба. Гомельскія рэканструктары  аднавілі рэтра-машыны спецыяльна да свята.

Таксама ў горадзе прайшоў урачысты мітынг ля Вечнага агню на плошчы Працы. Тут удзельнікі ўрачыстасці ўсклалі кветкі да братэрскай магілы савецкіх воінаў і падпольшчыкаў. Памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны герояў ушанавалі хвілінай маўчання. У гонар герояў Перамогі і грукат зброевых залпаў. 

А ўвечар, у 23:00, неба над горадам расфарбуюць агні святочнага феерверка ў гонар 75-годдзя Вялікай Перамогі.