Алег Шэпель даў каментарый з нагоды трагічнай гібелі беларускага спартсмена

22 августа 2019

Трагедыя ў Аўстрыі - там загінуў паралімпіец - наш суайчыннік Дзмітрый Рышкевіч. Член беларускай зборнай па акадэмічным веславанні рыхтаваўся на Дунаі да чэмпіянату свету.

Яго лодка перакулілася падчас афіцыйнай трэніроўкі. Аўстрыйскія дайверы аператыўна прыбылі да месца здарэння, але выратаваць беларуса не змаглі. У Міністэрстве спорту і турызму выказваюць глыбокія спачуванні родным і блізкім спартсмена. Дзмітрыю было 33 гады. У 2003 годзе ён трапіў у аўтакатастрофу, але выжыў. Пасля гэтага перанёс каля 20 аперацый, але ўсё ж вярнуўся ў спорт - толькі ўжо ў паралімпійскі. 

Алег Шэпель, старшыня Паралімпійскага камітэта Беларусі: "Быў адбор на Паралімпійскія гульні ў Токіа. Мы рэальна разлічвалі на медаль. Гэта была падрыхтоўка да чэмпіянату свету на гэтым вяслярным канале. Павінны быць ратавальнікі, павінны быць спецыялісты. Дзе трэнер быў? Пакуль нічога не зразумела".

Здарэнне адбылося на глыбіні каля трох метраў.