Сітуацыя са смерцю маладога чалавека ў адной з мінскіх клінік на асаблівым кантролі Міністэрства аховы здароўя

22 февраля 2018

Для аналізу дзеянняў медыкаў створана спецыяльная камісія. У пачатку лютага пасля праведзенай у 4-ай гарадской бальніцы лор-аперацыі ў пацыента ўзніклі ўскладненні. Яго перавялі ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі для дадатковай дыягностыкі і кансультацыі, дзе малады чалавек памёр. Камісія адзначыла, што былі дапушчаныя парушэнні парадку знаходжання пацыента ў прыёмным аддзяленні Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.

Следчы камітэт пацвердзіў, што па факце неналежнага выканання прафесійных абавязкаў медперсаналам, якое пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў мужчыне 1990 года нараджэння, узбуджана крымінальная справа. Зараз вывучаюцца акалічнасці аказання яму меддапамогі ў дзвюх бальніцах: 4-ай гарадской і Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Для азначэння дакладнай прычыны смерці следчымі прызначана комплексная экспертыза, толькі пасля гэтага можна будзе гаварыць, чаму і як памёр пацыент пасля простай аперацыі.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя