Па вуліцах Фрунзенскага раёна Мінска будзе курсіраваць мабільны музей акіяна

11 мая 2021

Падарожжа на падводнай лодцы ў беларускай сталіцы! Па вуліцах Фрунзенскага раёна Мінска будзе курсіраваць мабільны музей акіяна. Юных аматараў падводнага свету чакае знаёмства з мноствам відаў рыб і водарасцяў. Ім  пакажуць і рэдкія апараты, з дапамогай якіх спецыялісты працуюць пад вадой. У праграме "Юныя маразнаўцы" будуць удзельнічаць прафесіяналы - сапраўдныя падводнікі, а таксама студэнты - будучыя біёлагі і педагогі. Зараз яны актыўна працуюць над падрыхтоўкай да адкрыцця незвычайнага праекта.  

Экскурсію на шасці мовах зможа правесці  таксама робат-экскурсавод. На памяць аб падарожжы па 5 акіянах застануцца сувеніры ручной працы ў марскім стылі. Наведаць экскурсію можна будзе ўжо ў канцы тыдня.