Паводле прагнозаў сіноптыкаў, лета сёлета чакаецца трохі цяплейшае за звычайнае

2 июня 2016

У Беларусі ў чэрвені колькасць ападкаў будзе менш за кліматычную норму, а тэмпература - вышэй. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, лета сёлета чакаецца трохі цяплейшае за звычайнае. У наступныя дні захаваецца сонечнае надвор'е з кароткачасовымі ападкамі.