У Мінску пабіты тэмпературны рэкорд стагоддзя

30 мая 2018

Слупок тэрмометра дасягнуў адзнакі 29,3 градуса. У гэты дзень у 1917 годзе паветра ў сталіцы прагрэлася да 28,8 градуса цяпла. Такім чынам, пабіты сталічны рэкорд дня і апошніх 100 гадоў. Ужо заўтра, прагназуюць сіноптыкі, спякота спадзе.