Планавая замена ліфтавага абсталявання стала для пажылых сапраўдным выпрабаваннем

25 марта 2015

Звычайная прагулка па вуліцы для іх раскоша. А прычына - ліфты, якія не працуюць паўтара месяца. Планавая замена ліфтавага абсталявання стала для іх сапраўдным выпрабаваннем. Асабліва для пажылых людзей і маладых маці. Жыхары 9-павярхоўкі па вуліцы Якубоўскага вырашылі са сваім пытаннем звярнуцца на прамую тэлефонную лінію ў мэрыю. Бо, на іх думку, спецыялісты не спяшаюцца вырашаць іх праблему.

Надзея Сербіненка з падрабязнасцямі.

У пачатку лютага жыхароў гэтага дома паставілі перад фактам - старое ліфтавае абсталяванне трэба замяніць. Абяцалі зрабіць усё хутка. Але вось ужо паўтара месяца жыхары дома перад ліфтам бачаць толькі аб’яву.

Націскаем кнопку выкліку, але ліфт не едзе. З такой праблемай сутыкнуліся жыхары дома №34 па вуліцы Якубоўскага. Для кагосьці гэта не праблема. Але ў доме ёсць жыхары, для якіх ліфт - адзіны спосаб выйсці на вуліцу.

Маладая маці Алена Пінчук раней завозіла каляску ў ліфт і без цяжкасцей спускалася з 7 паверха. Сёння гэта немагчыма.

Жанчына вымушана спускаць каляску па лесвіцы. Таму 20 кілаграмаў для Алены зараз - ноша звыклая. Кожны дзень, каб спусціць і падняць каляску, у маладой маці займае амаль гадзіну.

Адсутнасць ліфта для многіх у пад’ездзе стала сур’ёзнай праблемай. Тут жыве шмат пенсіянераў, ёсць людзі з абмежаванымі магчымасцямі, якія перамяшчаюцца толькі на калясках або з кіем.

У мінулую суботу жыхары дома звярнуліся на прамую тэлефонную лінію да мэра. На іх думку, мантажныя работы ідуць недастаткова хутка, а на лесвічнай пляцоўцы ўжо тыдзень няма рабочых. Андрэй Шорац тут жа даў распараджэнне разабрацца. Па гарачых слядах наша здымачная група арганізавала міні-сход усіх зацікаўленых асоб. Адказы на прэтэнзіі жыхароў былі атрыманы.



У мясцовым ЖРЭА патлумачылі, што тэрміны замены ліфта ў гэтым доме і так максімальна скарочаны.

Такім чынам, з-за бюракратычнай цяганіны жыхарам дома прыйдзецца цярпець да 14 красавіка. Менавіта столькі часу патрэбна на подпіс усіх неабходных дакументаў. А пакуль жыхары 9-павярхоўкі, як і раней, будуць карыстацца лесвіцай.