Прэзідэнт Беларусі даручыў паскорыць на месцах работу па скарачэнні колькасці трухлявых дамоў

3 октября 2017

Адпаведны праект указа, а таксама новую рэдакцыю Жыллёвага кодэкса абмяркоўвалі сёння ў Палацы Незалежнасці. Так, урад прапаноўвае ўдасканаліць механізм адчужэння трухлявых дамоў у залежнасці ад іх размяшчэння і мясцовых умоў.

Новую рэдакцыю Жыллёвага кодэкса Кіраўнік дзяржавы адправіў на дапрацоўку. У найбліжэйшы час дакумент разгледзяць у парламенце.