Урад Каталоніі абяцае афіцыйна аб’явіць незалежнасць на працягу 48-мі гадзін

2 октября 2017

9 з 10-ці каталонцаў падтрымліваюць ідэю аддзялення аўтаноміі ад Іспаніі. Сёння сталі вядомыя канчатковыя вынікі рэферэндуму, за ходам якога напярэдадні сачыў увесь свет. Галасаванне суправаджалася масавымі беспарадкамі і разлютаванымі сутыкненнямі прыхільнікаў плебісцыту з іспанскай паліцыяй. Урад Каталоніі абяцае афіцыйна аб’явіць незалежнасць на працягу 48-мі гадзін, нягледзячы на тое, што Мадрыд лічыць галасаванне незаконным.