Першая зялёная школа адкрылася ў сталіцы

2 декабря 2016

Студыя з прыстаўкай эка-. Першая зялёная школа адкрылася ў сталіцы. У лабараторыі праз інтэрактыўныя экспанаты  школьнікі вучацца правільна выкарыстоўваць энергію і берагчы біярэсурсы. Законы фізікі і хіміі даступнай мовай  з дапамогай  ліфта Мюнхгаўзена і лабірынта. Тут эксперыментуюць з экалагічным падыходам.  На зялёнай прасторы пабывала і Юлія Токар.
Каб наглядна прадэманстраваць, колькі ж расходуецца электраэнергіі, напрыклад, для асвятлення пакоя, тут прапануюць у літаральным сэнсе яе адпрацаваць на незвычайным веласіпедзе.
На такім электравеласіпедзе можна выпрацаваць амаль 120 ват за гадзіну. Гэтага хопіць, напрыклад, каб паглядзець любімы фільм. 
Як карыстацца электраэнергіяй, правільна сартаваць смецце і берагчы прыроду – у гэтай студыі адказы атрымліваюць праз інтэрактыўныя экспанаты. У такім фармаце працуе першая зялёная школа.

Дар’я Чумакова, намеснік дырэктара Цэнтра экалагічных рашэнняў: "Экатэхнум - гэта інтэрактыўная асветніцкая студыя, якая сумяшчае тэматыку экалогіі, ахову навакольнага асяроддзя і правільны экалагічны лад жыцця. Прызначана для школьнікаў, студэнтаў малодшых курсаў, для цэлых сем'яў, каб паказаць, што навакольнае асяроддзе - гэта ўсё побач з намі, і што кожны павінен пра яго клапаціцца". 

Сяргей Сачко, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці: "Эканомія заключаецца ў тым, каб выкарыстоўваць найноўшыя тэхналогіі. Перш за ўсё ўкараняць іх у вытворчасці, на прадпрыемствы. Такім чынам мы, безумоўна, будзе эканоміць нашы прыродныя рэсурсы. Тым больш некаторыя  з іх не аднаўляюцца. Мы гэта добра ведаем. Таму ўкараняючы такія тэхналогіі, я думаю за гэтым будучыня, за гэтым інавацыі".

Эксперыментальнай пляцоўкай стаў Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці. Зялёную прастору падзялілі на некалькі лакацый. Тут законы фізікі і хіміі  расказваюць даступнай мовай.

А вось на гэтым механічным ліфце адчуваеш сябе баронам Мюнхгаўзенам. Падняцца можна самастойна амаль без намаганняў. Працу палягчаюць вось гэтыя колы, праз якія нацягнуты вяроўкі. Такім чынам мая вага паменшылася ў восем разоў.
На працягу снежня зялёная школа будзе працаваць у тэставым рэжыме. Правесці свой экаэксперымент можна бясплатна.