Аршанскі інструментальны завод асвоіў унікальную для Беларусі тэхналогію вытворчасці

10 апреля 2024

Каб скласці якасную канкурэнцыю на рынку, трэба ісці ў нагу з часам. Прэзідэнт адзначыў: будзем тармазіць і плесціся ў хвасце, нас затопчуць.

Датычыцца гэта і Аршанскага інструментальнага завода. Прадпрыемства асвоіла ўнікальную для Беларусі тэхналогію вытворчасці. З яе дапамогай тут прыступаюць да выпуску інструмента, які раней завозілі з-за мяжы: свердзелы, фрэзы, раскруткі з жорсткіх сплаваў са зносастойкім пакрыццём - без такіх немагчыма праца металаапрацоўчых станкоў. Зараз за станочным абсталяваннем прамыслоўцы едуць у Оршу.

Новы раздзел у гісторыі прадпрыемства пачаўся пасля ўступлення ў холдынг МТЗ.