Пашпарты з рук кіраўніка Цэнтрвыбаркама і міністра адукацыі

15 марта 2017

У Доме моладзі пашпарты юныя беларусы атрымалі з рук кіраўніка Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай і Міністра адукацыі Ігара Карпенкі. Афіцыйны дакумент у дарослае жыццё атрымалі 20 школьнікаў з розных абласцей Беларусі.

Ігар Карпенка, Міністр адукацыі Беларусі:

"Гэтая акцыя - гэта не проста ўручэнне пашпартоў і, напэўна, не столькі сама мэта - уручыць пашпарты. Тут важна падкрэсліць пераемнасць розных пакаленняў. І сёння, калі людзі старэйшага пакалення, якія ўжо маюць пашпарт грамадзяніна, уручаюць пашпарт маладому папаўненню, тым, каму нашу рэспубліку будаваць, развіваць, умацоўваць у будучыні, напэўна, гэта вельмі сімвалічна".