Ацяпленне сёння ўключаюць у школах, дзіцячых садках і бальніцах Мінскай вобласці

23 сентября 2019

Ацяпленне сёння ўключаць у мінскіх школах, дзіцячых садках і бальніцах, а таксама ў сацыяльных аб'ектах Мінскай вобласці. А заўтра пацяплее таксама ў жылых дамах і  астатніх навучальных установах. Для правільнай работы ўсіх сістэм ацяпленне ўключаецца паступова, працэс можа доўжыцца да чатырох-пяці дзён. У апошнюю чаргу цяпло прыйдзе ў адміністрацыйныя будынкі. Калі тэмпература паветра за акном будзе павышацца, цяпло адключаць. Сёлета канец верасня халаднейшы, чым год таму. Летась у жылыя дамы цэнтральнага рэгіёна ацяпленне пачало паступаць толькі 1 кастрычніка.