Прэзідэнт Беларусі падпісаў Закон "Аб змяненні Крымінальнага кодэкса"

23 июля 2019

Закон "Аб змяненні Крымінальнага кодэкса"  падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Як паведамляе прэс-служба беларускага лідара, дакумент прадугледжвае скарачэнне ніжняй мяжы пакарання  за незаконны абарот наркотыкаў. Уводзіцца крымінальная адказнасць  за схіленне да  ўжывання допінгу ў спорце, а таксама за наўмысную рэабілітацыю нацызму  нароўні з распальваннем расавай альбо іншай сацыяльнай варожасці. 

Карэкціроўка кодэкса дазволіць судам у кожным канкрэтным выпадку  больш выбарча падыходзіць да прызначэння пакаранняў за злачынствы.