Асноўнае вяртанне груп беларускіх турыстаў з Егіпта адбудзецца з 23 па 30 жніўня

20 августа 2013

Там на сённяшні дзень знаходзяцца каля 900 беларусаў. Гэта апошнія звесткі Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму. Асноўная маса беларусаў адпачывае на курортах Шарм-эль-Шэйх і Хургада. Турыстычныя кампаніі прыпынілі працу ў егіпецкім кірунку.


Між тым, паводле звестак турагенцтваў, каля 3% беларусаў, якія набылі тур у Егіпет, адмовіліся ад паездкі на карысць вяртання грошай. Астатнія памянялі тур. У асноўным на турэцкі кірунак.