Беларусь у рэйтынгу міралюбнасці апярэдзіла Расію і Украіну

17 июня 2016

Беларусь у рэйтынгу міралюбнасці апярэдзіла Расію і Украіну і заняла 106-е месца. Такія звесткі Global Peace Index за гэты год. У параўнанні з 2015 мы падняліся адразу на 4 пазіцыі, паказаўшы адзін з лепшых вынікаў у рэгіёне. Усяго ў рэйтынг увайшлі 163 краіны. Ацэнка вялася па 23-х параметрах. Сярод іх: магчымасць тэрактаў, палітычная нестабільнасць, колькасць забойстваў, адносіны з іншымі дзяржавамі. З нашых суседзяў самыя нізкія пазіцыі ў Расіі (151-е месца) і Украіны (156-е месца). Самымі бяспечнымі зноў прызнаная Ісландыя, а таксама Данія і Аўстрыя.

Высока ацанілі эксперты і нашу медыцыну. Праўда, гэтым разам гаворка ідзе ўжо пра звесткі агенцтва Bloomberg. Па выніках 2015 года, сістэма аховы здароўя ў Беларусі прызнаная больш эфектыўнай, чым у ЗША і Расіі. Мы занялі 47-е месца, апярэдзіўшы гэтыя краіны адразу на некалькі пазіцый. Узначалілі рэйтынг Ганконг, Сінгапур і Ізраіль.