Аперацыя Буйная рагатая жывёла

27 марта 2014

Дапамога ратавальнікаў спатрэбілася карове ў вёсцы Лошніца Барысаўскага раёна. На нумар 101 патэлефанавала гаспадыня хатняй жывёлы. Яна і паведаміла супрацоўнікам МНС, што ў драўляным хляве, дзе і знаходзілася карова, прагніла дашчаная падлога і зорка правалілася ў пограб. Ратавальнікі пры дапамозе спецыяльнага абсталявання дасталі карову. Дапамога ветэрынараў ёй не спатрэбілася.