Уборачная-2021: у Беларусі сабрана 4 млн тон збожжа

6 августа 2021
Мільённы рубеж па намалоце збожжа перасягнула Мінская вобласць. У краіне яго ўжо сабрана 4 млн тон.

Лідар па тэмпах па-ранейшаму Брэсцкая вобласць - тут апрацавана амаль 75 % плошчаў новага ўраджаю. Без малога 600 тысяч тон намалочана ў Гродзенскай вобласці. Тут традыцыйна самая высокая ўраджайнасць. Амаль нараўне ідуць Гомельская і Віцебская вобласці. Каля 60 % плошчаў убрана ў Магілёўскім рэгіёне.