Анлайн-канферэнцыя з галоўным рэдактарам "Сельской газеты"

13 января 2016

За 95 гадоў працы "Сельской газеты" - больш за 20 тысяч выпускаў выдання, 3 дзясяткі супрацоўнікаў, удастоеных звання "Герой працы", больш за 390 камандзіровак за год, а таксама ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга. Такімі ўражлівымі поспехамі падзяліўся сёння галоўны рэдактар газеты Сяргей Міховіч падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі. Госць студыі адзначыў, што высокіх вынікаў удалося дасягнуць дзякуючы чытачам і разам з імі.

Сяргей Міховіч, галоўны рэдактар "Сельской газеты": "Мы шануем тое, што ў нас ёсць чытачы, якія выпісваюць газету ледзь ці не на працягу ўсёй яе гісторыі і свайго лёсу. Напрыклад, наш журналіст Уладзімір Собат раскапаў, што на Палессі, у Альшанах Столінскага раёна, жыве Мікалай Паўлавіч Рай са сваёй жонкай. Дык вось яму 7 студзеня споўнілася 100 гадоў. Яго бацька яшчэ ў 20-я гады чытаў "Белорусскую деревню", а Мікалай Паўлавіч чытае "Сельскую газету" больш за 50 гадоў і працягвае яе чытаць. Яму пайшоў 101 год".

Пра вядомую акцыю газеты - велапрабег "Тур дэ Брэст", пра рост тыражоў выдання і выжыванне друкаваных СМІ ў эпоху інтэрнэт-рэсурсаў чытайце ў раздзеле "Анлайн-канферэнцыя" на сайце tvr.by.