У Лагойску праходзіць выстава "Старонкі памяці. Маё мястэчка"

24 января 2024

Невымоўная страта і боль беларускай зямлі. Да Міжнароднага дня памяці ахвяр халакосту ў Мінскай вобласці праходзяць памятныя мітынгі ля мемарыялаў, сустрэчы ў музеях і прэзентацыі экспазіцый, прысвечаных жудасным падзеям Вялікай Айчыннай. Так, у Лагойску адкрылася выстава "Старонкі памяці. Маё мястэчка". Аўтар - беларускі мастак Юрый Крупянкоў. Галерэю напоўнілі больш за 20 яго прац. У першай зале маляўнічыя і каларытныя сюжэты. Гэта пейзажы і партрэты з мірнага жыцця беларускіх яўрэйскіх мястэчак. Карціны ж у другой рэзка адрозніваюцца па сваёй каляровай гаме, настроі і сюжэце - на палотнах жах генацыду.

27 студзеня ва ўсім свеце ўспамінаюць ахвяр халакосту. Гэта дата абрана невыпадкова. Менавіта ў гэты дзень 1945-га войска маршала Івана Конева вызваліла вязняў канцлагера Асвенцым.