Міжканфесійны мір і інтэграцыю царквы ў сацыяльныя працэсы на тыдні абмяркоўвалі ў Палацы Незалежнасці

21 октября 2018

Кіраўнік дзяржавы сустрэўся з удзельнікамі Свяшчэннага Сінода Рускай і Сінода Беларускай праваслаўных цэркваў.

Высокі аўтарытэт і рознабаковая дзейнасць царквы заўсёды з'яўляліся асновай стабільнасці на беларускай зямлі. А ў цесным узаемадзеянні з дзяржавай яе стваральная сіла прыносіць яшчэ і несумнеўны плён, прычым не толькі ў рэлігійным аспекце.

Шчыра пра мір і бяспеку Аляксандр Лукашэнка гаварыў і з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам. Прэзідэнт зрабіў акцэнт на важнасці адзінства ў царкве. І падкрэсліў: у складаныя моманты Мінск заўсёды гатовы даць магчымасць дыялогу і палітыкам, і духавенству.

У гэты ж дзень упершыню за ўсю гісторыю Рускай праваслаўнай царквы Сінод правялі на беларускай зямлі. Пасяджэнне іерархаў праходзіла ў закрытым для прэсы фармаце пад старшынствам Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Члены Свяшчэннага Сінода засядалі больш за 6 гадзін. Увесь гэты час журналісты чакалі абвяшчэння рашэння Свяшчэннага Сінода.

Як адзначыў святар, вернікам на такое рашэнне трэба рэагаваць спакойна. У практычным плане гэта азначае, што сумесныя набажэнствы з Канстанцінопальскім патрыярхатам здзяйсняцца не будуць.