Анлайн-канферэнцыя з дырэктарам Музея сучаснага мастацтва Наталляй Шаранговіч

17 апреля 2014

Чым здзівяць айчынныя мастакі замежных гасцей, якія прыедуць на чэмпіянат свету па хакеі ў Мінск? Выстава сучаснага мастацтва Avant-gARTe: ад квадрата да аб'екта, якая стартуе ўжо ў панядзелак на трох пляцоўках Мінска, рыхтуецца прадэманстраваць і распавесці пра новыя формы і актуальныя тэндэнцыі ў творчасці беларускіх жывапісцаў, дызайнераў, фатографаў.


Пра ўсё гэта і не толькі распавядзе куратар выставы, дырэктар Музея сучаснага мастацтва Наталля Шаранговіч на анлайн-канферэнцыі Белтэлерадыёкампаніі. Пытанні можна задаваць ужо зараз на сайце www.tvr.by.