Беларусь увайшла ў топ-50 эфектыўных сістэм аховы здароўя свету

25 марта 2020
Беларусь, Грузія і Расія  адзіныя постсавецкія краіны, якія  не ўваходзяць у Еўрасаюз, чые сістэмы аховы здароўя трапілі ў топ-50 самых эфектыўных у свеце. Аб гэтым сведчаць звесткі Глабальнага рэйтынгу бяспекі здароўя. Наша краіна ў ім займае 40-ы радок. Па сутнасці эксперты аналізавалі, наколькі ўсе краіны свету гатовы адрэагаваць на ўспышкі хвароб. І ў канкрэтны выпадку, наколькі эфектыўныя сістэмы аховы здароўя гэтых дзяржаў.