Алег Навіцкі апублікаваў фота начнога Мінска з космасу

8 февраля 2017

Касманаўт Алег Навіцкі некалькі гадзін назад апублікаваў фота беларускай сталіцы з космасу. "Спяшаюся ўзрадаваць землякоў! Нарэшце сёння атрымалася зрабіць здымак начнога Мінска!" - напісаў камандзір экіпажа ў сваім профілі ў Instagram. Да гэтага моманту ў фота ўжо больш за дзве тысячы лайкаў. У каментарыях словы падзякі і пажаданні ад падпісчыкаў. Карыстальнікі ўжо адзначылі, што Мінск з космасу цудоўны і нагадвае не то галактыку, не то дзьмухавец.