Спарткомплекс "Раўбічы" чакае аматараў зімовага актыўнага адпачынку

24 декабря 2021

У спарткомплексе "Раўбічы" кіпіць праца снежных гармат. Устойлівы мінус на тэрмометры дазваляе нарыхтаваць максімальную колькасць снег для таго, каб далейшыя любыя капрызы надвор'я не перашкодзілі аматарам зімовага адпачынку і спартсменам. Праўда, лыжную трасу аформілі яшчэ ў лістападзе. Гэта атрымалася зрабіць дзякуючы эксперыменту: снег, нарыхтаваны яшчэ вясной гэтага года, накрылі пілавіннем, а з надыходам позняй восені дасталі з-пад так званай падушкі і ўлажылі такім чынам трасу. 

Так што да вялікіх выхадных у Раўбічах снегу будзе з лішкам. І тут з нецярпеннем чакаюць аматараў пакатацца на лыжах або скаціцца з гары на ватрушцы.