Пасажырскі лайнер, які ляцеў з Сочы ў Омск, экстранна прызямліўся ў полі ў Новасібірскай вобласці

12 сентября 2023

У Новасібірскай вобласці пасажырскі лайнер, што ляцеў з Сочы ў Омск, экстранна прызямліўся ў полі. З-за праблем з гідраўлікай экіпаж прыняў рашэнне садзіцца на грунт.

На борце знаходзіліся 167 чалавек, з іх - 23 дзіцяці і 6 членаў экіпажа. Пацярпелых няма. Прычыны НЗ высвятляюцца.