Адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі з'яўляецца развіццё рэгіёнаў

30 мая 2020
Адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі, які знаходзіцца на асабістым кантролі Кіраўніка дзяржавы, з'яўляецца развіццё рэгіёнаў. Гэта стварэнне новых рабочых месцаў, будаўніцтва жылля, вядзенне бізнесу, павышэнне якасці медыцынскага абслугоўвання. Адным словам, усе ўмовы для жыцця людзей павінны быць створаныя нават у невялікіх райцэнтрах.


Развіццё паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці


На гэта накіраваны і ўказ Прэзідэнта "Аб мерах па развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці", які Кіраўнік дзяржавы падпісаў напярэдадні. Дакумент прадаўжае да 2025 года дзеянне асноўных палажэнняў указу, прынятага 5 гадоў таму. За гэты час многае ўжо зроблена. У рэгіён уклалі больш як 700 мільёнаў рублёў і больш як 30 мільёнаў прамых замежных інвестыцый. Створана больш як 2 тысячы новых высокаэфектыўных рабочых месцаў. Яркі прыклад - беларуска-аўстрыйскі праект - завод па вытворчасці цэментна-стружкавых пліт у Крычаўскім раёне. Тут выпускаюць прадукцыю сусветнага ўзроўню, працуюць 4 змены. Геаграфія экспарту складае ўжо 18 краін.  Новы ўказ таксама падае паўнамоцтвы райвыканкамам рэгіёна на распараджэнне маёмасцю, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці і не выкарыстана ці выкарыстана неэфектыўна. У грамадзян з'явілася магчымасць атрымліваць ва ўласнасць арэнднае жыллё і незапатрабаваныя жылыя памяшканні. Дакумент прадугледжвае і іншыя меры падтрымкі, у тым ліку па тэхнічным пераабсталяванні сельскагаспадарчай вытворчасці і будаўнічых арганізацый.