Чатыры матчы ўнясуць змяненні ў турнірную табліцу чэмпіянату краіны па футболе

14 апреля 2019
У гэтыя хвіліны барысаўскі БАТЭ прымае брэсцкае "Дынама". Тэлеканал "Беларусь 5" вядзе прамую трансляцыю гульні. У рамках трэцяга тура сёння сустрэнуцца "Іслач" і "Нёман", а таксама "Віцебск" і мінскае "Тарпеда". У 20:45 пачнуць высвятленне адносін "Дынама-Мінск" і "Гарадзея". Гэты паядынак таксама ў прамым эфіры "Беларусь 5".