"Адзін дзень" на Беларускай атамнай электрастанцыі на "Беларусь 1"

15 апреля 2021
Што агульнага ў пчаліных сот і атамнай электрастанцыі? Колькі важыць паліўная таблетка і на што яна здольная? Адзін з самых ахоўных аб'ектаў у краіне - першая атамная электрастанцыя Беларусі і горадаўтваральнае прадпрыемства Астраўца - у новай серыі праекта "Адзін дзень". Нюансы працы стабільнай і экалагічна чыстай крыніцы энергіі даведаемся ў намесніка галоўнага інжынера па рамонце беларускай АЭС Сяргея Быльчынскага 

Крок у будучыню і гарант энергетычнай бяспекі - у новым выпуску праграмы адразу пасля "Панарамы" на "Беларусь 1". Глядзіце праект "Адзін дзень" на Беларускай атамнай электрастанцыі ў суботу раніцай.