Катанне на цюбінгах - ДАІ нагадвае аб правілах выкарыстання «ватрушак»

24 ноября 2022

Сезон цюбінгаў - на сталічных горках і схілах. Зімовая забава  небяспечная, больш за 10 выпадкаў траўміравання ўжо зафіксавана з пачатку снежнага сезона ў клініках Мінска. 

Таму варта выконваць правілы катання на "ватрушках" і выбіраць спецыяльна абсталяваныя месцы для спускаў. Стыхійныя горкі часта знаходзяцца побач з праезнай часткай,  без спецыяльнай агароджы.  На высокай хуткасці цюбінг можа трапіць пад колы аўто. Каб прадухіліць дарожна-транспартныя здарэнні, ДАІ звяртае ўвагу бацькоў і рэкамендуе сачыць за снежнымі спускамі дзяцей, выбіраць для забаў выключна дазволеныя месцы.  

За стыхійнымі месцамі катання на цюбінгах і санках штодзень сочаць і супрацоўнікі ДАІ Мінскай вобласці. Інспектары праводзяць гутаркі з дзецьмі і бацькамі паблізу траўманебяспечных горак. Даюць рэкамендацыі і вадзіцелям.

Акрамя таго, падчас катання варта выкарыстоўваць ахоўныя сродкі - налакотнікі, накаленнікі, шлемы - і ўлічваць ўзроставыя абмежаванні, пазначаныя ў інструкцыях да спартыўнага інвентару.