У Беларусі сёння адзначаюць Дзень друку

5 мая 2015

Гэтае свята мае больш як стогадовую гісторыю. 5 мая 1912 года выйшаў першы нумар бальшавіцкай газеты "Правда". Сёння СМІ Беларусі - гэта больш чым паўтары тысячы друкаваных выданняў і амаль 270 электронных, а таксама 9 інфармацыйных агенцтваў. І сёння, у Дзень друку, у Мінску адкрыецца Міжнародная выстава "СМІ ў Беларусі: Слова на службе міру". Сёлета яна прысвечана 70-годдзю Вялікай Перамогі. А ўжо ўвечар уручаць узнагароды пераможцам Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ "Залатая Літара".