Чарговыя прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 18 студзеня

15 января 2020
Да прадстаўнікоў улады звярнуцца напрамую. Чарговыя прамыя тэлефонныя лініі пройдуць і ў гэтую суботу - 18 студзеня.

У сталіцы з 9 да 12 гадзін на пытанні мінчан будзе адказваць намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран. 

А ў Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае намеснік губернатара Мікалай Рагашчук. Нагадаем, прамая тэлефонная сувязь з кіраўніцтвам сталіцы і Мінскай вобласці арганізуецца кожную суботу.