Рэцэпт пакрыцця дарог на зімовы перыяд гатовы

11 декабря 2013

Для барацьбы з галалёдзіцай дарожнымі службамі нарыхтавана каля сямі з паловай тысяч тон пяску і пясчана-саляной сумесі. Акрамя гэтага супрацьгалалёдных рэагентаў больш за 140 тысяч тон. Дарэчы, згодна з нарматывамі на адзін квадратны метр дарожнага пакрыцця трэба затраціць каля 20 грамаў тэхнічнай солі. А вось што да так званых падсаладжальнікаў аўтадарог, то тут пакуль ўсе неадназначна.


Аляксандр Ярошык, галоўны інжынер ДВА Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама: У нас ёсць прапрацоўкі і ёсць нейкі такі пачатак у частцы супрацьгалалёдных матэрыялаў з дадаткам мілансы - адходаў цукровай вытворчасці. Тым не менш дакладнага ўкаранення быць проста не можа да моманту перапрацоўкі нарматываў, а нарматывы будуць перапрацоўвацца толькі пасля таго, калі будзе дакладнае заключэнне Акадэміі навук.


Акрамя гэтага прапанова пасыпаць магістралі мармуравай крошкай таксама сябе не апраўдала. Пасля раставання снежнага покрыва прыйдзецца забяспечваць дадатковую ўборку дарог.