Чарговыя буйныя аб'екты-новабудоўлі на карце сталіцы

17 августа 2017

Многія з іх сканцэнтраваны на праспекце Пераможцаў. Так ужо ў наступным годзе тут адкрыюць новы цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы. Тут жа па суседстве зараз ўзводзяць гасцінічна-дзелавы комплекс з тэнісным цэнтрам. Акрамя таго, адным з «навасёлаў» праспекта стане і жылы комплекс побач з "Мінск-Арэнай". Яго ноу-хау - 37-павярховы жылы будынак. Хутчэй за ўсё, ён будзе самым высокім не толькі ў сталіцы, але і ва ўсёй краіне.

У найбліжэйшыя гады знакавы для Беларусі «сусед» з'явіцца і ў стэлы «Мінск - горад-герой». Гэта будзе новы шматфункцыянальны будынак Нацыянальнага гістарычнага музея. Ён размесціцца насупраць Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.