Звярнуцца да прадстаўнікоў улады можна напроста

11 января 2019

Вырашыць бытавыя праблемы ці спрэчныя пытанні прапаноўваюць падчас тэлефонных ліній. Пройдуць яны і заўтра, дванаццатага студзеня.

У сталіцы з дзевяці да дванаццаці гадзін на пытанні мінчан адкажа кіраўнік спраў Мінгарвыканкама Ганна Мацельская.

У аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае першы намеснік губернатара Ігар Макар. Звярнуцца з заўвагамі і прапановамі таксама можна да паўдня. Нагадаем, прамая тэлефонная сувязь з кіраўніцтвам сталіцы і Мінскай вобласці працуе кожную суботу.