Азаранка і Сабаленка сёння стартуюць у парным разрадзе "Ралан Гарос"

30 мая 2018

Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка сёння стартуюць у парным разрадзе "Ралан Гарос". У першым крузе беларускі згуляюць з расійска-чэшскім дуэтам Святлана Кузняцова - Люсі Шафаржава. У адзіночным разрадзе ў нас засталася толькі Аляксандра Сасновіч. У другім крузе яна заўтра пазмагаецца з крыўдзіцелькай Сабаленкі Кікі Бертэнс з Нідэрландаў.