Абарона і бяспека. Трэці дзень Міжнароднай выставы MILEX-2019

17 мая 2019
MILEX-2019, дзень трэці! Патрымаць у руках, прыцэліцца і даведацца пра асноўныя тэхнічныя характарыстыкі зброі мог любы ахвочы на Міжнароднай выставе ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі. Сёння форум працягвае працу па секцыях. Ужо з уваходу ўся ўвага дзвюм кампаніям, якія з 2017 года працуюць над стварэннем у Беларусі вытворчасцяў стралковай зброі і боепрыпасаў да яе цывільнага і службовага прызначэння. 

Нагадаем, свае экспазіцыі на MILEX паказваюць больш за 160 вытворцаў і экспарцёраў абароннай прадукцыі з Беларусі, Азербайджана, Германіі, Італіі, Казахстана, Кітая, Польшчы, а таксама Расіі, Сербіі і ПАР. Завершыцца выстава заўтра.