У сталіцы праходзўіць буккросінг-акцыя “Спатканне з кнігай усляпую”

15 сентября 2015

Кнігі загорнутыя ў паперу, такім чынам не відаць ні назвы ні зместу. Выбраць жа выданне можна па адназначных характарыстыках накшталт “чорны гумар” , “рамантыка”, “фэнтэзі”.

Атрымаць новую кнігу можна ўзамен на сваю. Яна павінна быць у добрым стане і не старэйшай за 15 гадоў. Яе таксама загорнуць у паперу і паставяць на паліцу для спаткання з іншым чытачом. У Беларусі буккросінг-акцыі пачаліся ў бібліятэках, а зараз модную тэндэнцыю для кнігалюбаў падхапілі і кніжныя магазіны.