Дональд Трамп даў справаздачу кангрэсу аб нанесеным удары па Сірыі

16 апреля 2018

Мы працягваем сачыць за сітуацыяй вакол Сірыі. Сёння чакаецца пазачарговае пасяджэнне Савета Бяспекі ААН. На сустрэчы будзе разгледжаны новы праект рэзалюцыі ад Францыі, Вялікабрытаніі і ЗША.

Тым часам у Белым доме гатовыя аб’явіць аб новых супрацьрасійскіх санкцыях. Гэта заявіла пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН у інтэрв'ю тэлекампаніі Сі-бі-эс. У МЗС Расіі назвалі палітыку ЗША па пашырэнні санкцый нястрымнай і адзначылі, што крокі ў адказ будуць прынятыя неадкладна.

Такія меры гатова прыняць і Вялікабрытанія ў дачыненні да "незаконных фінансаў" расіян. Абвастрэнне адносін адбылося на фоне інцыдэнту ў Солсберы па справе Скрыпаля.

Гэтую тэму абмяркуюць сёння і на сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў ЕС у Люксембургу. Таксама падчас пасяджэнняў будуць гаварыць аб авіяўдарах па Сірыі і будучыні ядзернай здзелкі з Іранам.

І сёння Дональд Трамп даў справаздачу кангрэсу аб нанесеным удары па Сірыі. Прэзідэнт ЗША заявіў, што дзейнічаў у адпаведнасці з Канстытуцыяй краіны і для абароны інтарэсаў дзяржавы.

Тлумачыць свае дзеянні прыйшлося і прэзідэнту Францыі. У інтэрв'ю журналістам Эмануэль Макрон заявіў, што не павінен быў па Канстытуцыі кансультавацца з парламентам.

Удары па Сірыі сёння абмяркуюць і ў брытанскім парламенце. Апазіцыя там таксама нездаволеная, што аперацыя не была ўзгодненая.