Абноўленую бальніцу хуткай дапамогі адкрылі ў Брэсце

12 июня 2019

Будынак здалі на два месяцы раней за тэрмін - да Дня медработніка. У бальніцы перанеслі ўваход: раней дзверы прыёмнага аддзялення выходзілі на цэнтральную плошчу горада. Гэта было вельмі нязручна і для медыкаў, і для пацыентаў. Хворых прыходзілася перамяшчаць з хуткіх на каталкі за некалькі метраў ад праезнай часткі. Зараз пабудаваны асобны пад'езд, а прыёмнае аддзяленне  стала больш. У бальніцы з'явіліся і свае магнітна-рэзанансны і камп'ютарны тамографы - яшчэ нядаўна на такія абследаванні  пацыентаў вазілі ў іншыя ўстановы.

Вячаслаў Шыла, намміністра аховы здароўя Беларусі: "Аснасцілі  і іншымі відамі абсталявання, якое дазваляе ў кругласутачным рэжыме дыягнаставаць любое захворванне. Гэта лабараторнае, рэнтген- і эндаскапічнае абсталяванне".

Брэсцкая вобласць сёння займае ў краіне першае месца па якасці медабслугоўвання  сярод астатніх рэгіёнаў. Тут праводзяць найскладанейшыя аперацыі па нейрахірургіі і трансплантацыі.