Віншаванне з Днём Перамогі ад касманаўта Алега Навіцкага

9 мая 2020
Сёння самыя шчырыя і цёплыя словы падзякі за мірнае неба адрасаваныя ім, ветэранам. Іх подзвігі, стойкасць і патрыятызм служаць прыкладам. Мы, у сваю чаргу, памятаем і шануем кожнага. У дзень 75-годдзя Вялікай Перамогі беларускія музыканты, спевакі, спартсмены, дзеячы мастацтва і нашы суайчыннікі падрыхтавалі свае асабістыя віншаванні былым франтавікам.

Алег Навіцкі, касманаўт: "Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Ад усёй душы віншую ўсіх вас з гэтым надыходзячым святам, з Днём Перамогі! Вялікі вам дзякуй, нізкі вам паклон за той подзвіг, які вы здзейснілі ў імя свайго народа, сваёй роднай зямлі. І магу сказаць з усёй адказнасцю, што мы бяром з вас прыклад. І гэтак жа, у выпадку неабходнасці, зробім усё, каб наша Зямля была толькі нашай!".