Абласное свята "Наша сіла - у адзінстве!" прайшло ў Слуцку

3 декабря 2021

Людзям, якія не ведаюць межаў і жывуць з адкрытым сэрцам, прысвечана сёння свята ў Слуцку. У Міжнародны дзень інвалідаў там прайшло абласное мерапрыемства "Наша сіла - у адзінстве!". Падчас імпрэзы ўзнагародамі адзначылі тых, хто асабістым прыкладам і сваёй працай у рэгіёне развівае даступнае асяроддзе і не толькі. Словы падзякі гучалі таксама ў адрас мецэнатаў, якія падтрымліваюць дамы-інтэрнаты і тэрытарыяльныя цэнтры сацабслугоўвання. 

Зараз у Мінскай вобласці пражываюць амаль 90 тысяч чалавек з інваліднасцю, у тым ліку больш за 6 тысяч - гэта дзеці. Умовы для іх развіцця і творчасці, вучобы і працы паляпшаюць з кожным годам.