У Беларусі сёння стартуе Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва

12 ноября 2018

Яго галоўнымі тэмамі стануць лічбавая эканоміка і інавацыі для бізнесу. Ключавой падзеяй будзе выстава-форум інавацыйных кампаній і стартапаў. Стэнды больш як ста ўдзельнікаў падзеляць на секцыі. У рамках Тыдня абмяркуюць развіццё бізнес-адукацыі і інклюзіўнага прадпрымальніцтва.

Дзмітрый Матусевіч, намеснік міністра эканомікі Беларусі: "У рамках мерапрыемстваў, якія будуць праводзіць Міністэрства эканомікі Беларусі і Банк развіцця, мы абмяркуем вельмі важную для нас тэму - фінансавую і нефінансавую падтрымку прадпрымальніцтва. У сувязі з макраэканамічнай сітуацыяй змянілася сітуацыя на рынку крэдытаў, працэнтныя стаўкі сталі ніжэйшымі. Нам трэба разумець, што яшчэ трэба зрабіць, каб пашырыць доступ прадпрымальнікаў да фінансавання".

Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва аб'ядноўвае 170 краін. У Беларусі ён праводзіцца з 2011 года.