"Нумізматыка і гераічная спадчына"

18 сентября 2015

У Мінску пад такой назвай прайшла канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў Польшчы, Украіны, Расіі, Літвы і Славакіі. Тэматыку гераічнага мінулага Нацбанк Беларусі выкарыстоўвае ў дызайне беларускіх банкнот і памятных манет. Апошнія, дарэчы, упэўнена перамагаюць на сусветных конкурсах. Чарговую ўзнагароду атрымала памятная манета "Першая сусветная вайна" на першынстве ў Маскве.

У рамках канферэнцыі нумізматы прэзентавалі свае калекцыі, а навукоўцы - працы па гісторыі каштоўных манет.