Урад Японіі адобрыў законапраект, які забараняе фізічнае пакаранне дзяцей

19 марта 2019

Калі парламент краіны падтрымае дакумент, ужываць фізічную сілу ў дачыненні да непаўналетніх забароняць бацькам, апекунам і сацработнікам. Разабрацца з усімі выпадкамі жорсткага абыходжання з дзецьмі даручыў прэм'ер-міністр Японіі. Падставай стала гібель 10-гадовай дзяўчынкі, якую сістэматычна збівалі, пазбаўлялі ежы і трымалі на холадзе.