Новыя алеі туй і кустоў самшыта. У Белтэлерадыёкампаніі правялі суботнік

20 апреля 2019

Новыя алеі туй і кустоў самшыта з'явіліся сёння ў Белтэлерадыёкампаніі. Тэлевядучыя, карэспандэнты і кіраўнікі медыяхолдынга таксама правялі свой суботнік. Каля 30 медыяперсон прынялі ўдзел у азеляненні нашай кампаніі. І, нягледзячы на тое, што маладых высадкаў было нарыхтавана парадку сотні, праца рухалася вельмі хутка. 

Іван Эйсмант,  старшыня Белтэлерадыёкампаніі: "Я вельмі рады, што мы заўсёды былі ў трэндзе, у нас заўсёды было азеляненне галоўнай фішкай нашага суботніка. Чыста ў нас заўсёды, мы падтрымліваем парадак і заўсёды вельмі шмат дрэў саджалі. Гэты год не стаў выключэннем - шмат туй, шмат раслін мяльчэйшых. Людзей шмат прыйшло, надвор'е выдатнае. Ва ўсіх выдатны настрой, таму супер".

Зрэшты, толькі на пасадцы раслін  рабочы дзень многіх удзельнікаў тэлевізійнага суботніка не сканчаецца. Ужо гэтымі хвілінамі калегі пачынаюць рыхтаваць рэпартажы, якія выйдуць у "Панараме", дзе распавядуць аб тым, як прайшла вялікая ўборка па ўсёй краіне.