Зборная Беларусі заняла13-е месца ў медальным заліку моладзевага чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы

13 июля 2015

Зборная Беларусі заняла 13-е месца ў медальным заліку моладзевага чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы, які праходзіў у Таліне. На рахунку нашых спартсменаў два медалі. Да золата Вікторыі Колб, якая перамагла ў штурханні ядра, на выхадных дадалося серабро Алены Собалевай у кіданні молата.