Навагрудак сёння адзначае 75-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

8 июля 2019

Да юбілейнай даты ў горадзе на месцы былога гета адкрылі сцяну памяці. Такім чынам увекавечылі памяць вязняў. Сёння ў горад прыехалі больш як сто чалавек - нашчадкі тых, хто выжыў і затым трапіў у яўрэйскі партызанскі атрад братоў Бельскіх. Людзі з розных краін і кантынентаў, якіх аб'ядналі лёсы іх родных.

Заўтра шлях у Налібоцкую пушчу на месца дыслакацыі атрада братоў Бельскіх. Там нашчадкі вязняў упершыню ўбачаць тое месца, дзе выжывалі іх родныя.