Сістэму імпартазамяшчэння асвойваюць светлагорскія прамыслоўцы

30 марта 2019

Мясцовы цэлюлозна-кардонны камбінат выйшаў на бесперапынны і бяспечны рэжым пусканаладачных работ. Вядома, першыя крокі прамысловага волата былі няўпэўненымі. Гісторыі з непрыемным пахам ад вытворчасці, зрывы тэрмінаў выпуску - зараз гэтыя праблемы ў мінулым. Сёння з канвеера сыходзіць 650 тон прадукцыі за суткі. Да канца года задача выйсці на большую магутнасць. Свая цэлюлоза стане падмогай беларускай дрэваапрацоўкі. Рэзервы ёсць і для валютнага заробку.

Як запускалі кола цэлюлознага імпартазамяшчэння і ці не спыніцца яно зноў - даведалася Ганна Кавалёва. Кузня з прыцэлам на імпартазамяшчэнне. На постсавецкай прасторы яна ўнікальная. Зараз на сыравіннай пляцоўцы завода 240 тысяч кубоў драўніны. І гэта толькі на месяц працы. Вязуць яе сюды з усёй краіны. Немалую частку грузу сапсавалі караеды. Аднак тут ёсць усе магчымасці нават нізкасортную драўніну ператварыць у якасны прадукт стратэгічнага значэння.

Дастаўка драўніны, драбненне. Затым сыравіна сушыцца, сартуецца і варыцца. Ад бярвення да ліста цэлюлозы - тэхналагічны працэс 6 гадзін. На выхадзе, дарэчы, не толькі цэлюлозны тавар, але і энергія. Змогуць выпрацоўваць 175 працэнтаў за год пры максімальнай загрузцы завода. Атрымліваецца, поўная энергетычная аўтаномія прадпрыемства.

Зараз усё адладжана, працуе, як гадзіннік. Аднак, яшчэ нядаўна літаральна ў паветры вісела праблема непрыемнага паху. На першых этапах пусканаладкі камбінат працаваў, па словах эколагаў, не зусім стабільна. Зараз ў бяспечным рэжыме. Лабараторны кантроль - тры разы на змену. Санітарны кастынг - па 9 паказчыках. Перавышэння нормаў няма. Пры тым, што патрабаванні жорсткія: беларускія нават вышэй за сусветныя.

Перабоі былі і з запускам завода. Некалькі разоў дату пераносілі. Нарэшце, стартавалі, як раптам станкі змоўклі на цэлых паўгода. Зараз вытворчы канвеер рухаецца ў бесперапынным рэжыме. Дарэчы, да яго пуску Беларусь вымушана была набываць цэлюлозу за мяжой. А сёння і сама экспартуе амаль 90% прадукцыі. У найбліжэйшыя тры дні загрузяць 52 вагоны. Далей - 35 дзён падарожжа ў краіны Еўропы і Кітай. Першыя партыі адпраўляюць у далёкую Бразілію. На чарзе - асваенне рынка Паўднёва-Усходняй Азіі.

А гэта амаль чвэрць ад усяго сучаснага лесапрамысловага комплексу краіны. 

Да гэтай мэты будуць ісці найбліжэйшыя 9 месяцаў. Да канца года Светлагорскі завод, нарэшце, выйдзе на 100-працэнтную магутнасць. Станоўчы эфект чакаюць і для эканомікі краіны ўвогуле, і для мясцовага раёна. Гэта як мінімум 2 тысячы працоўных месцаў і падатковыя ўліванні ў бюджэт раёна, якія дапамогуць ў абнаўленні дарог і рэалізацыі сацыяльных праектаў.